Прыёмная выканкама
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
1

Інвестыцыі

На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы вобласці за 2015 год накіравана Br17,9 трлн інвестыцый у асноўны капітал, што склала 83,5% да ўзроўню 2014 года. Па прадпрыемствах рэспубліканскага падпарадкавання асвоена Br9,6 трлн (98,3%), па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам - Br5,0 трлн (69,3%), па прадпрыемствах без ведамаснай падпарадкаванасці - Br3,3 трлн (73,9%).

На рэканструкцыю і мадэрнізацыю дзеючых аб'ектаў асноўных сродкаў накіравана Br6 743,3 млрд, што склала 37,6% агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал.

У 2015 годзе завершана рэалізацыя інавацыйных праектаў "Халадзільнік для замарозкі і захоўвання мясапрадуктаў прадукцыйнасцю 500 т ААТ "Мёрскі мясакамбінат" і "Пашырэнне вытворчасці водаачышчальнага абсталявання" УП "Палімерканструкцыя", рэканструкцыя птушкагадоўчых памяшканняў для ўтрымання курэй-нясушак на ААТ "Птушкафабрыка Гарадок", рэканструкцыя ААТ "Арэхаўскі льнозавод" з устаноўкай высокапрадукцыйных ліній па выпрацоўцы льновалакна.

Уведзены ў дзеянне гандлёвыя цэнтры "Grееn" ТАА "КАЛЕ" і "Армаг" ТДА "Гандлёвы дом "Армаг" у горадзе Віцебску, "Дыяніс" ТАА "Рэсттрэйд" і "Глобус" ААТ "Базіс-Наваполацк" у горадзе Наваполацку, "Манеж" ТАА "Прыгарадбудінвест" і "Дыяніс" ТАА "Рэсттрэйд" у горадзе Полацку, магазіны "Ома" ТАА "Ома", ЗТАА "Март Ін Фут", "Пінскдрэў" ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" у Оршы, кафэ "Чарадзей" і "Акіян", забаўляльны цэнтр "Вінтаж" у горадзе Віцебску.

Асноўнымі інвестарамі былі суб'екты гаспадарання Расіі, на долю якіх прыпадае 66,8% атрыманых замежных інвестыцый, 9,1% склаў уклад інвестараў з Нідэрландаў.

За 2015 год прыцягнута $86,8 млн прамых замежных інвестыцый, прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове - $37,8 млн (38% да задання). У параўнанні з 2014 годам аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове зменшыўся ў 1,4 раза.

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове прыцягнуты ў асноўным арганізацыямі без ведамаснай падпарадкаванасці - $37 млн, або 98% ад агульнага аб'ёму.

У рэгіёне ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць каля 870 юрыдычных асоб з удзелам замежнага капіталу з 42 краін, у тым ліку Расіі, Літвы, Латвіі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Нідэрландаў, ЗША, Бельгіі, Даніі, Эстоніі, Італіі, Турцыі, Канады і іншых дзяржаў.