Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Главная > Беларуская версія  > Улада  > Выканаўчая ўлада  > Кіраўніцтва аблвыканкама

Кіраўніцтва аблвыканкама

Героеў Аляксей Міхайлавіч Намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта (+375 212) 48-11-35 Версия для печати
Біяграфія Пытанні, якія курыруе
Нарадзіўся ў 1983 годзе ў г. Віцебску. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва" (2009), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці" (2014).
З 2003 па 2017 год прайшоў працоўны шлях ад інжынера жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка да галоўнага інжынера УКВП "Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка". У 2017-2018 гадах працаваў намеснікам старшыні Віцебскага райвыканкама.
З 2018 па 2020 год - першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска, затым да 2023 года ўзначальваў адміністрацыю Чыгуначнага раёна г.Віцебска.
Са студзеня па верасень 2023 года - старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама.
З верасня 2023 г. - намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Пытанні развіцця будаўнічага комплексу і арганізацый будаўнічай індустрыі, паліўна-энергетычнага комплексу, энергаэфектыўнасці, арганізацый горназдабыўной прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, добраўпарадкавання населеных пунктаў, надзвычайных сітуацый, каардынацыі дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і нарыхтоўкі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў, утылізацыі адходаў.

Структурныя падраздзяленні аблвыканкама:

  • камітэт па архітэктуры і будаўніцтву;
  • галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пытанні:

  • Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам "Віцебскаблпаліва";
  • арганізацый, якія ажыццяўляюць здабычу торфу і вытворчасць тарфяной прадукцыі;
  • Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга";
  • вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз";
  • іншых арганізацый Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь;
  • Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;
  • унітарнага камунальнага прадпрыемства "Абласны цэнтр па энергазберажэнні Віцебскага аблвыканкама";
  • рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі "Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт";
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Полацктранснафта Дружба";
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Полацк-Шкловалакно";
  • іншых арганізацый канцэрна "Белнафтахім";
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебскаблаўтатранс" і іншых аўтатранспартных арганізацый;
  • Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху "Белаэранавігацыя";
  • філіяла "Віцебскводтранс" рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства "Днепра-Бугскі водны шлях";
  • Віцебскага абласнога камунальнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства "Аператар перавозак";
  • транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі";
  • філіяла Транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;
  • камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд";
  • рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог "Віцебскаўтадор";
  • іншых арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;
  • упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;
  • Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта";
  • Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам";
  • іншых арганізацый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
  • установы "Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь";
  • ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
  • іншых арганізацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Даламіт";
  • іншых арганізацый Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь;
  • камунальнага ўнітарнага вытворчага праектна-будаўнічага прадпрыемства "Полоцксельбуд";
  • камунальнага ўнітарнага вытворчага праектна-будаўнічага прадпрыемства "Віцебскаблсельбуд";
  • даччынага камунальнага праектна-вышукальнага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут Віцебсксельбудпраект";
  • абласнога дзяржаўнага ўнітарнага праектнага прадпрыемства "Інстытут Віцебскграмадзянпраект";
  • іншых праектных арганізацый;
  • дзяржаўнага аб'яднання "Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам";
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск";
  • іншых будаўнічых арганізацый;
  • іншых арганізацый па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь;
  • спецыялізаваных будаўніча-мантажных арганізацый;
  • інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Віцебскай вобласці;
  • даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці";
  • Віцебскай абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах";
  • унітарнага камунальнага прадпрыемства "Цэнтр па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве Віцебскай вобласці";
  • арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;
  • грамадскіх арганізацый будаўнічай і транспартнай сферы;
  • галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва камісіямі:

  • абласной камісіяй па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію;
  • камісіяй па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце;
  • камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце;
  • камісіяй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па ўсталяванні статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.