Приемная исполкома
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
1
Анонсы
Актуальна
03.10.2016 Ацяпленне ў школах і дзіцячых садках Віцебскай вобласці ўключаць 5 кастрычніка Рыхтуецца адпаведнае распараджэнне, па якім у дзіцячых дашкольных, медыцынскіх установах, школах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, архівах, бібліятэках па ўсёй вобласці будзе ўключана ацяпленне з 5 кастрычніка.
Усе навіны
Главная > Беларуская версія > Сацыяльная сфера > Медыцына і ахова здароўя

Медыцына і ахова здароўя

Сайт упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама

У Віцебскай вобласці функцыянуюць 108 бальнічных арганізацый, 103 амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі, 13 дыспансераў, 23 цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, абласны дыягнастычны цэнтр і перасовачны медыцынскі дыягнастычны комплекс.

Цяпер у практычную ахову здароўя ўкаранёна больш за 200 высокатэхналагічных метадаў дыягностыкі і лячэння розных захворванняў. Асвоены малаінвазіўныя аперацыі з відэаасісціраваннем на сэрцы і органах грудной клеткі, брушной поласці, у анкалагічнай практыцы, артапедатраўматалогіі, афтальмалогіі і інш.

Рэнтгенаперацыйнае аддзяленне эндаваскулярнай хірургіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы кругласутачна аказвае інтэрвенцыйную кардыялагічную дапамогу.

У 2015 годзепачата правядзенне аперацый па трансплантацыі органаў.

Увобласці створаны паўнацэнныяўмовы для правядзення эфектыўнай медыцынскай рэабілітацыііаздараўлення дзяцей ідарослых. Усяго функцыянуюць 44 рэабілітацыйныяаддзяленні, найбольшбуйныя з якіх: «Жалезнякі» Віцебскагаабласнога кардыялагічнага дыспансера, «Крупеніна» Віцебскагаабласнога дыягнастычнага цэнтра для пацыентаў неўралагічнага профілю, «Лёс» Аршанскай цэнтральнай паліклінікі, «Юрцава» на базе шпіталя для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя  цэнтры «Жамчужына» (Лепельскі раён), «Ветразь» (Пастаўскі раён), «Радуга» (Лёзненскі раён).

Індывідуальны падыход да пацыента, высокая кваліфікацыя спецыялістаў, шырокіямагчымасці дыягностыкіі лячэння, а таксамааптымальныясуадносіны «цана-якасць» садзейнічаюць развіццю на Віцебшчыне медыцынскага турызму.Штогодувобласціатрымліваюць медыцынскую і рэабілітацыйна-аздараўленчую дапамогуамаль 20 тыс. замежных грамадзян.

Створаны Цэнтр медыцынскіх турыстычных паслуг  Віцебскай вобласці (medtur.vitebsk.by) спецыялізуецца на распрацоўцыіарганізацыі лячэбных іаздараўленчых праграм, прадастаўляючыпаслугі медыцынскага турызму высокага класа пацыентам з усяго свету.