Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

90-годдзю заснавання Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа прысвячаецца

17.11.2016   У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 18 лістапада а 16-й гадзіне адбудецца прэзентацыя выставы “Тэатр у люстэрку часу”, прысвечанай 90-годдзю заснавання Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Адкрыццё выставы ўваходзіць у шэраг мерапрыемстваў у рамках урачыстага святкавання юбілея тэатра.
Тэатр імя Якуба Коласа з самага пачатку адрозніваўся ад іншых тэатраў Беларусі. Па-першае, гэта быў не абласны тэатр, а тэатр рэспубліканскага значэння. Па-другое, тэатр ніколі не быў правінцыйным, так як яшчэ ў студыйны перыяд увабраў традыцыі маскоўскага тэатральнага жыцця, МХАТаўскай школы, бо быў створаны з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Сёння гэта адзін з вядучых тэатраў Беларусі, які любяць і якім ганарацца і жыхары Віцебска, і культурная грамадскасць краіны.

Экспазіцыя выставы складаецца з прадметнага рада, тэатральнага рэквізіту, фотадакументаў, кніг, дакументаў з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна.

Прадстаўленыя тэмы “Творчае жыццё і дзейнасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа” у розныя перыяды (1926 –1944 г.г., 1944-1980 г.г., сучасны перыяд) даюць глядачу ўяўленне  аб гісторыі тэатра, аб яго знакамітых акцёрах і спектаклях.

 Выстава будзе працаваць з 18 лістапада 2016 г. да сярэдзіны студзеня 2017 г. па адрасе: вул. Леніна, 36 (Ратуша).

Версия для печати