Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Амаль 350 аб'ектаў абноўлены ў Полацку і раёне да Дня пісьменства

28.08.2017 У Полацку і Полацкім раёне да Дня беларускага пісьменства абнавілі амаль 350 аб'ектаў. Гэта лічба агучана на пасяджэнні нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы свята, якое ў Полацку правёў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко У пасяджэнні аргкамітэта прынялі ўдзел міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр культуры Барыс Святлоў, прадстаўнікі іншых зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, абласныя і раённыя ўлады. На пасяджэнні адзначалася, што ў перыяд падрыхтоўкі да свята ў Полацку і раёне праведзены значны аб'ём работ. Рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя закранулі амаль 350 аб'ектаў (першапачаткова планавалася 255). На гэтыя мэты з розных крыніц накіравана больш за Br13 млн. Асноўныя аб'екты - Сафійскі сабор, Музей кнігадрукавання, чыгуначны і аўтавакзал, гарадскі Палац культуры.

"Старшыня райвыканкама паведаміў, што ўсе асноўныя работы ўжо завершаны. Зроблена сапраўды шмат. Дадзена даручэнне ў бліжэйшыя дні адшліфаваць дробныя недахопы і пастарацца зрабіць горад максімальна яркім - павінна быць больш кветак, маляўнічых інфармацыйных матэрыялаў і г. д. Гэта важнае нацыянальнае свята, на якім чакаецца вялікая колькасць гасцей. І мы павінны дастойна прадставіць нашу любімую Беларусь", - сказаў Васіль Жарко.

У Полацку каля Сафійскага сабора пачаўся мантаж памятнага знака "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці", урачыстае адкрыццё якога стане адной з яркіх падзей Дня пісьменства. У бягучым годзе свята будзе прадаўжацца тры дні - з 1 па 3 верасня. На аргкамітэце названы горад, які стане сталіцай Дня пісьменства ў наступным годзе - гэта Іванава Брэсцкай вобласці. Пераемнік урачыста прыме эстафету ў Полацка ў заключны дзень гэтага свята. Пасяджэнне аргкамітэта завяршылася наведваннем асноўных аб'ектаў.

Алёна Ціханава - БЕЛТА.

Версия для печати