Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Беларус Уладзіслаў Ганчароў стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце

15.08.2016

Уладзіслаў Ганчароў заваяваў яшчэ адзін алімпійскі медаль беларускай зборнай. Ён стаў уладальнікам золата ў спаборніцтвах скакуноў на батуце.

20-гадовы жыхар Віцебска бліскуча правёў свой алімпійскі дэбют. У кваліфікацыі Уладзіслаў у абодвух практыкаваннях быў другім і ўпэўнена выйшаў у васьмёрку фіналістаў. Выступаючы перадапошнім, беларус ужо ведаў рэзультаты амаль усіх галоўных канкурэнтаў і паказаў свае найлепшыя якасці. Атрымаўшы ад суддзяў 61,745 бала, Уладзіслаў Ганчароў выйшаў у лідары і чакаў выхаду на батут свайго адзінага саперніка кітайскага спартсмена Гаа Лея. Канкурэнт не змог перавысіць рэзультат беларускага атлета, зарабіўшы 60,175 бала і стаўшы бронзавым прызёрам. Серабро заваяваў яшчэ адзін прадстаўнік Паднябеснай Дон Дон, у якога ў выніку аказалася 60,535 бала.

Напярэдадні цяжкаатлетка Дар'я Навумава стала другой у вагавой катэгорыі да 75 кг.

БЕЛТА.

Версия для печати