Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Форум сучасных і народных рамёстваў пройдзе ў Віцебску

02.10.2017 Форум сучасных і народных рамёстваў "Горад адкрыты творчасці" пройдзе 21-22 кастрычніка ў Віцебску, паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі творчых маладзёжных арганізацый і рухаў, цэнтраў рамёстваў, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, творчыя калектывы Віцебскай вобласці. Праграма змяшчае правядзенне майстар-класаў народнымі майстрамі і рамеснікамі, вучнямі і студэнтамі. Яны прадэманструюць сваё ўмененне ў стварэнні вырабаў з саломкі, вышыўцы, вязанні, шыцці абутку, ганчарным майстэрстве, разьбе па дрэве. Продаж вырабаў народнай творчасці будзе ажыццяўляцца на ўніверсальнай выстаўцы-кірмашы. "Грані талентаў". Форум, накіраваны на далучэнне моладзі да рамеснай дзейнасці, прызначаны развіваць і папулярызаваць лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнай культуры і мастацтва. Яго арганізатарамі выступаюць упраўленне адукацыі, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, абласная арганізацыя БСРМ і ПП "Нэтворкінг".

БЕЛТА.

Версия для печати