Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Юныя вакалісты з сямі краін стануць удзельнікамі конкурсу ў Наваполацку

08.11.2017 Юныя вакалісты з сямі краін 18-19 лістапада прымуць удзел у міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" ў Наваполацку, паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.

На адборачныя туры песеннага спаборніцтва паступіла больш за 120 заявак, у выніку на сцэну выйдуць 56 вакалістаў. Гэта дзеці з Беларусі, Расіі, Малдовы, Эстоніі, Украіны, Латвіі і Румыніі. Яны будуць спаборнічаць у трох узроставых катэгорыях: ад 8 да 10 гадоў; ад 11 да 13 гадоў; ад 14 да 16 гадоў. Выступленні пройдуць у Палацы культуры ААТ "Нафтан". Міжнароднае журы конкурсу ўзначаліць заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. У складзе судзейскай калегіі педагогі па вокале, кампазітары і деячы мастацтваў з Беларусі, Эстоніі, Малдовы, Украіны. Ідэя правядзення ў Наваполацку фестывалю для таленавітых дзяцей і падлеткаў нарадзілася ў 1994 годзе.

Спачатку конкурс праводзіўся штогадова, потым ператварыўся ў біенале. Пры гэтым з 2003 года было зацішша, адрадзіўся "Халі-Хало" ў 2011 годзе. Спаборніцтва праводзіцца ў мэтах раскрыцця і падтрымкі таленавітых юных выканаўцаў, садзейнічання творчаму развіццю і выканальніцкаму майстэрству дзяцей і моладзі, папулярызацыі дзіцячай музычнай творчасці, выхавання мастацкага густу, адраджэння лепшых традыцый эстраднага жанру, пазіцыянавання дзіцячай вакальнай творчасці як неад'емнай часткі культуры Беларусі, абмену творчымі ідэямі і практычным вопытам.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, Наваполацкі гарвыканкам.

БЕЛТА.

Версия для печати