Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Коласаўскі тэатр прадставіць прэм'еру спектакля да юбілею заслужанай артысткі Беларусі Тамары Скварцовай

02.12.2016 Прэм'ера спектакля "Матылёк... Матылёк..." па п'есе вядомага італьянскага драматурга Альда Нікалаі адбудзецца 9 снежня ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, паведамілі ў тэатры.

"П'еса "Матылёк... Матылёк..." шматразова ставілася ў беларускіх і расійскіх тэатрах, упрыгожваючы рэпертуар лепшых актрыс. Наша пастаноўка прымеркавана да юбілею заслужанай артысткі Беларусі Тамары Скварцовай. У якасці рэжысёра над спектаклем працуе мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Валерый Анісенка", - адзначылі ў тэатры. Спектакль аб ролі жонкі, маці і аб чалавечай адзіноце будзе сыграны ў тэатральнай гасцёўні" (былая камерная сцэна). 

Тамара Скварцова сыграе Эду - немаладую, ужо адзінокую свецкую даму, якая лёгка пырхала па жыцці, а цяпер жыве ў свеце сваіх фантазій. Але вось аднойчы адбываецца падзея, якая прымусіць жанчыну ўспомніць усё яе мінулае.

Алёна Ціханава - БЕЛТА.

Версия для печати