Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Мясцовыя жыхары павінны больш актыўна праяўляць ініцыятыву ў добраўпарадкаванні свайго краю - Віталь Воўк

25.10.2018

Мясцовыя жыхары павінны больш актыўна праяўляць ініцыятыву ў пытаннях добраўпарадкавання свайго краю. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк па выніках выязнога прыёму грамадзян у Браславе.

"Важна, каб жыхары самі праяўлялі ініцыятыву, звярталіся з прапановамі ў органы ўлады", - падкрэсліў Віталь Воўк. Ён выказаў меркаванне аб неабходнасці аб'яднання намаганняў мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў органаў улады і прывёў у якасці прыкладу браслаўчаніна, які прыйшоў на прыём. Пражыўшы дзесяць гадоў у Мінску, мужчына вярнуўся на малую радзіму, каб менавіта тут гадаваць сваіх траіх дзяцей. На прыёме неабыякавы да свайго горада грамадзянін выказаў шэраг рацыянальных прапаноў па добраўпарадкаванні, прыбіранні смецця, арганізацыі веладарожак і г.д.

"Усе ідэі па паляпшэнні горада мы прапанавалі яму накіраваць у райвыканкам. Яны будуць улічаны пры падрыхтоўцы Браслава да абласнога свята "Дажынкі", якое горад будзе прымаць у 2019 годзе", - адзначыў памочнік Прэзідэнта. Віталь Воўк акцэнтаваў увагу на значнасці асабістых прыёмаў грамадзян. "Яны з'яўляюцца важнай сувяззю з насельніцтвам, дапамагаюць разумець, наколькі ўлады прымаюць правільныя рашэнні, каб людзі жылі на сваёй малой радзіме і рэалізоўвалі сябе", - дадаў ён.

Што датычыцца праведзенага прыёму, Віталь Воўк станоўча адзначыў работу мясцовых органаў улады: "У цэлым бачна, што яны працуюць з насельніцтвам. Тэмы ўзнімаліся розныя, былі і складаныя. Аднак нейкіх асаблівых пытанняў не прагучала". Мясцовы пошукавік-энтузіяст, работнік райпо, звярнуўся па фінансавую дапамогу для арганізацыі аперацыі па пошуку амерыканскага знішчальніка Другой сусветнай вайны "Аэракобра", які ў гады вайны зрабіў вымушаную пасадку на мясцовым балоце. На думку Віталя Воўка, гэта вельмі цікавая і важная тэма. Да яго пошуку плануецца прыцягнуць воінскія падраздзяленні, пошукавікаў і іншых зацікаўленых. Пытанне падтаплення ў міжсезонне адразу некалькіх гарадскіх вуліц агучыла сям'я, якая пражывае па вул. Багдановіча. З улікам актуальнасці тэмы памочнік Прэзідэнта даручыў падняць праект забудовы на прадмет наяўнасці меліярацыйнага канала.

Таксама звярталіся мясцовыя жыхары па пытаннях рассялення, спынення страхавых выплат, добраўпарадкавання вуліцы Ленінскай, будаўніцтва аўтамабільнай стаянкі для абслугоўвання сістэмы электроннага браніравання часу перасячэння дзяржграніцы з Латвіяй аўтатранспартам у пункце пропуску "Урбаны", залясення ўчастка тэрыторыі каля нафтаправода "Дружба". Раней гэта тэрыторыя, паводле слоў заяўнікаў, належала да ворных земляў. Па ўсіх пытаннях дадзены адпаведныя даручэнні.

БЕЛТА.

Версия для печати