Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Наталля Качанава: Кваліфікацыя педагога можа павысіць яго заробак ак ад дадатковых паслуг

01.09.2016 Адным з механізмаў матэрыяльнага заахвочвання настаўнікаў можа стаць павышэнне аплаты дадатковых паслуг за кошт уліку кваліфікацыйнай катэгорыі педагога. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава перад пачаткам жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў "Адукацыя Віцебшчыны: даступнасць, якасць, эфектыўнасць".

"Матэрыяльнае і маральнае стымуляванне нашых педагагічных кадраў - такая задача была пастаўлена кіраўніком дзяржавы на адным з дакладаў па пытаннях развіцця і ўдасканалення сістэмы адукацыі. Вызначаны тэрмін да 1 верасня, каб унесці прапановы. Па адной з іх падрыхтавана пастанова ўрада. Кваліфікацыйная катэгорыя педагогаў, якія аказваюць дадатковыя паслугі, будзе ўлічвацца пры іх аплаце. Думаю, гэта будзе пэўным стымулам для педагогаў у дадатковай адукацыі", - растлумачыла віцэ-прэм'ер.

Што датычыцца іншых матэрыяльных стымулаў, а таксама таго, за кошт якіх крыніц і напрамкаў яны будуць рэалізаваны, то цяпер, паводле слоў Наталлі Качанавай, гэтыя пытанні разглядаюцца ва ўрадзе, і ў бліжэйшы час прапановы будуць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы. "Да сістэмы адукацыі заўсёды была пільная ўвага з боку кіраўніцтва краіны. Зробленыя за апошні час захады даюць пэўныя вынікі. Аб гэтым гавораць і педагогі, і бацькі, і вучні. Размова аб развіцці профільнай адукацыі, будаўніцтве новых дашкольных устаноў і інш. Але перш за ўсё гэта распрацоўка новых праграм і падручнікаў", - падкрэсліла віцэ-прэм'ер. У абласной жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў прымаюць удзел Наталля Качанава, намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Кацярына Князева - БЕЛТА.

Версия для печати