Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Першы ў рэспубліцы экiпаж-трохтысячнiк з'явіўся на Віцебшчыне

10.08.2018  Вечар 9 жніўня ў дыспетчарскай сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” (Лепельскі раён) ААТ “Віцебскі мясакамбінат” выдаўся вельмі напружаным, чакалі і пераправяралі кожную навіну з зернятока: вось-вось экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Паўла Ханяка павінен быў узяць планку ў тры тысячы тон намалочанага збожжа.

З аднаго боку, усе ад дырэктара да дыспетчара былі перакананыя, што чарговы працоўны рубеж будзе пройдзены. Інтрыга заключалася ў іншым: ці здолее экіпаж захаваць за сабой першынство ў вобласці, заваяванае раней, ці не паспеюць апярэдзіць яго камбайнеры-калегі з Аршанскага, Сенненскага, Талачынскага раёнаў, якія з даўніх часоў па праву лічацца жытніцай Віцебшчыны. І калі прыйшло паведамленне “Ёсць 3000 тон!”, усе з палёгкай уздыхнулі.

Не меншае напружанне было і ў дыспетчарскай інтэграванай структуры на базе ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. За два гады ў вытворчасць сельгаспрадукцыі былі ўкладзены значныя сродкі – і вось вынік, ураджай, якім поўняцца зернятокі і засекі.

Як толькі атрымалі інфармацыю, яе тут жа накіравалі ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Там яе праверылі, і аказалася, што экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Паўла Ханяка першым у рэспубліцы дасягнуў намалоту збожжа ў тры тысячы тон! Бліжэйшыя канкурэнты адстаюць літаральна на дзве гадзіны.

Назаўтра павіншаваць перадавікоў на поле ля вёскі Мацюшына Сцяна прыехала прадстаўнічая дэлегацыя на чале з генеральным дырэктарам Віцебскага мясакамбіната Віктарам Пазняком. Камбайн убіраў яравую пшаніцу сорту “васіліса”, камп’ютар паказваў ураджайнасць каля 34-38 цэнтнераў з гектара.

Госці павіншавалі перадавікоў, уручылі ім падарункі. Кожны пажадаў не спыняцца на дасягнутым, а штурмаваць новыя вяршыні ў чатыры, пяць тысяч тон.

Васіль МАТЫРКА, фота аўтара (г.Лепель).

Версия для печати