Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Прадстаўнікі аграсядзіб з усёй рэспублікі прымуць удзел у экафестывалі ў Наваполацку

08.09.2017 Прадстаўнікоў аграсядзіб з усёй рэспублікі збярэ штогадовы рэгіянальны экалагічны фестываль "Крыніца здароўя" ў Наваполацку, паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Фестываль адбудзецца сёмы раз 9 верасня ў гарадскім пасёлку Баравуха. Цэнтрам святочных мерапрыемстваў стане парк адпачынку, размешчаны каля Дома афіцэраў. Госці фестывалю і мясцовыя жыхары змогуць наведаць пляцоўкі з прапановамі гаспадароў аграсядзіб, пазнаёміцца з асаблівасцямі іх работы, а таксама ў поўнай меры атрымаць асалоду ад шматграннасці і багацця традыцыйнай беларускай культуры, прадстаўленай на выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Нараўне з майстрамі-рамеснікамі свае вырабы на кірмашы прадэманструюць вучні і педагогі ўстаноў адукацыі горада, выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў. Галоўная сцэнічная пляцоўка парадуе музычнымі нумарамі і модным дэфіле. У якасці мадэлей выступяць вучні школ горада і выхаванцы дашкольных устаноў. Традыцыйна адбудзецца кірмаш-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі. Жыхары гарадскога пасёлка змогуць запасціся агароднінай і садавіной па даступных цэнах. Маляўнічай дэталлю фестывалю для многіх удзельнікаў ужо даўно стала правядзенне шлюбнай цырымоніі. У гэтым годзе таксама адбудзецца ўшаноўванне маладых "Вяселле ў беларускім народным стылі".

БЕЛТА.

Версия для печати