Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі

05.09.2016 Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі. Юны выканаўца стаў пераможцам фіналу нацыянальнага адбору на папулярным міжнародным песенным конкурсе.

За права выйсці на сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2016" ад нашай краіны на прэстыжным музычным форуме на Мальце змагаліся восем сольных выканаўцаў і дзве групы. Лідар вызначыўся шляхам адначасовага галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Песня Сашы "Музыка маіх перамог" аб яго імкненні знайсці сябе ў музыцы, аб тым, што ён хацеў бы прысвяціць сваё жыццё музыцы і сцэне, пакінуць свой след - змагла заваяваць сэрцы ўсіх прысутных і вывела яго на першае месца. Артыст атрымаў сімвал нацыянальнага адбору - хрустальны мікрафон.

У мінулым годзе яго першым уладальнікам стаў Руслан Асланаў. Аб з'яўленні памятнага знака для пераможцы нацыянальнага адбору паклапаціліся спонсары. Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, Саша Мінёнак спявае з 8 гадоў, займаецца ў Заслужаным калектыве Беларусі, тэатры эстраднай песні "Хвiлiнка" ДК МАЗ. На сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2016" ён выйдзе са сваім дэвізам "Ніколі не здавацца, ісці наперад да пастаўленай мэты, верыць у сябе!"

БЕЛТА.

Версия для печати