Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Стартаваў продаж білетаў на канцэрты "Славянскага базару" праз сайты білетных аператараў

01.03.2018

Стартаваў продаж білетаў на канцэрты "Славянскага базару" праз сайты білетных аператараў, паведамілі ў дырэкцыі фестывалю.

З 26 лютага набыць білеты на канцэрты ў Летнім амфітэатры стала магчымым на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by для людзей па ўсім свеце. 23-25 лютага продажы вяліся толькі ў касах Віцебска. Найбольшым попытам у віцябчан і гасцей горада, якія прыбылі ў абласны цэнтр спецыяльна за білетамі, карысталася цыркавое шоу братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты". У лідарах продажаў білеты на канцэрты Мікалая Баскава, Алены Ваенгі, Хору Турэцкага і Цімаці, які ўпершыню выступіць на "Славянскім базары". Запатрабаваны ў гледача юбілейны вечар кампазітара Аляксандра Марозава, канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця форуму, "Залаты хіт", конкурс маладых выканаўцаў, дарослы і дзіцячы музычныя конкурсы, а таксама сольнікі.

 Старт другога этапу продажу білетаў запланаваны на 23 сакавіка. У яго будуць уключаны праекты на розных пляцоўках: гала-канцэрты "Саюзная дзяржава запрашае...", "Шансон ТБ - усе зоркі", "Рытмы лета", мерапрыемствы XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018" у канцэртнай зале "Віцебск" і іншыя праекты. З трэцяга этапу будуць запушчаны ў продаж усе фестывальныя праекты.

БЕЛТА.

Версия для печати