Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага пасля рэканструкцыі будынка абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

25.11.2016 Беларусь упершыню на постсавецкай прасторы стварыла трохузроўневую сістэму даследаванняў забароненых наркатычных сродкаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам у Віцебску старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэй Швед.

"У рэспубліцы завершана работа па стварэнні трохузроўневай сістэмы судова-экспертнага забеспячэння процідзеяння нарказлачыннасці. Гэта сістэма адзіная на постсавецкай прасторы і таму ўнікальная. Сталіца, абласныя цэнтры і вялікія раённыя вузлы не толькі аснашчаны найноўшым аналітычным абсталяваннем, якое дае магчымасць даследаваць увесь спектр наркотыкаў, але і праведзена вялізная работа па падрыхтоўцы спецыялістаў, якія з першых жа дзён уводу абсталявання ў эксплуатацыю пачалі практычную работу. Сёння кругласутачна на ўсёй тэрыторыі рэспублікі любы наркатычны сродак можа быць даследаваны на працягу 30-40 мінут. А вынікі гэтай экспертызы неадкладна перададзены праваахоўным органам", - растлумачыў Андрэй Швед.

Яшчэ да сярэдзіны 2015 года ўсе абласныя цэнтры былі аснашчаны сучасным аналітычным абсталяваннем - храмата-мас-спектрометрамі. Так была створана двухузроўневая сістэма аператыўнага правядзення экспертыз наркотыкаў. А ў другім паўгоддзі 2016-га Дзяржкамітэт закупіў некалькі аналагічных прыбораў для сваіх падраздзяленняў у некаторых райцэнтрах. Яны выбіраліся зыходзячы з патрэбнасці праваахоўнікаў (улічвалася дынаміка росту выяўляемых злачынстваў, колькасць канфіскаваных наркатычных сродкаў і прэкурсораў). Цяпер храмата-мас-спектрометры ўстаноўлены на базе Бабруйскага і Наваполацкага міжраённых аддзелаў, гэтымі днямі такое абсталяванне пачне працаваць у Пінску, Лідзе і Мазыры. Андрэй Швед падкрэсліў, што на бліжэйшыя дзесяцігоддзі праваахоўныя органы і суды забяспечаны самым высакаякасным экспертным суправаджэннем у даследаванні наркатычных сродкаў.,

"Таксама ў гэтым годзе мы завяршылі работу па мадэрнізацыі аўтаматызаванай дактыласкапічнай ідэнтыфікацыйнай сістэмы "Дакта-2000". У наступным годзе мадэрнізуем сістэму генатыпаскапічных улікаў - гэта важная база даных для ідэнтыфікацыі злачынцаў па знойдзеных на месцах злачынстваў слядах. Такім чынам, па гэтых і некаторых іншых найбольш запатрабаваных сярод праваахоўнікаў відах экспертыз завяршылі стварэнне двухузроўневай сістэмы, у далейшым таксама распаўсюдзім такія даследаванні на райцэнтры", - падкрэсліў кіраўнік камітэта. Сёння ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага пасля рэканструкцыі будынка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці. Рэканструкцыя першай палавіны былой вячэрняй школы па вул.Гагарына, 12 вялася па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме: за 4 гады (з 2008 па 2012) затраты склалі больш за Br10 млрд. Увод другога пускавога комплексу запатрабаваў яшчэ большых намаганняў і сродкаў. Тут затраты склалі ўжо Br26,5 млрд. На першым паверсе будынка размясціліся спецыялісты, якія ажыццяўляюць тэхнічныя віды экспертыз, на другім знаходзяцца адміністрацыйныя памяшканні, на трэцім - лабараторыі.

Кацярына Князева - БЕЛТА.

Версия для печати