Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

У Віцебску дадзены старт праекту па будаўніцтве сацыяльнага жылля з прыцягненнем кітайскіх інвестыцый

24.08.2016 У Віцебску дадзены старт праекту па будаўніцтве сацыяльнага жылля з тэхніка-эканамічнай дапамогай Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі каменя пачатку будаўніцтва першага ў рэспубліцы сацыяльнага жылога дома, які будзе ўзводзіцца беларускімі будаўнікамі з айчынных матэрыялаў з выкарыстаннем бязвыплатнай кітайскай дапамогі. 

Новабудоўля 10 паверхаў на 120 кватэр закладзена ў мікрараёне Білева-3. У цэлым у Беларусі плануецца пабудаваць серыю сацыяльных дамоў з прыцягненнем тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР. Першы этап праекта ўключае ўзвядзенне ў розных рэгіёнах Беларусі 16 аб'ектаў, у якіх сацыяльнае жыллё атрымаюць амаль 1,4 тыс. сем'яў. На цырымоніі адзначалася, што пачатку рэалізацыі маштабнага сацыяльнага праекта папярэднічала значная падрыхтоўчая работа органаў дзяржкіравання дзвюх краін. Сумеснае будаўніцтва сацыяльнага жылля стане яшчэ адной вяхой у развіцці дружбы Беларусі і Кітая. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус. Яны пакінулі свае аўтографы на першым блоку фундамента будучага дома, які плануецца здаць у эксплуатацыю ў лютым 2017 года.

БЕЛТА.

Версия для печати