Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

У Віцебску вызначылі лаўрэатаў абласной прэміі імя Петруся Броўкі

27.12.2017 Лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за 2017 год будуць ушаноўваць сёння ў Віцебску, паведамілі ў аблвыканкаме.

Лепшымі літаратарамі года прызнаны 4 чалавекі. У намінацыі "Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)" адзначана Ганна Навасельцава за кнігу "І чарам сніцца чалавек", а таксама Аркадзь Падліпскі за кнігі "Улица Гоголя, 6", "Улица Ленина, 32", "Улица Суворова, 3" і "Улица 1-я Доватора, 14/9" аўтарскай публіцыстычнай краязнаўчай серыі "Біяграфія віцебскага дома". У намінацыі "Паэзія" лаўрэатам стала Алена Фядзяева, яна адзначана за зборнік вершаў "Дар Божий - жизнь". 

Кніга "Детский мир" Тамары Красновай-Гусачэнка прызнана лепшай у намінацыі "Літаратура для дзяцей". Крытэрыямі выбару пераможцаў з'яўляліся актуальнасць твораў, значнасць для беларускай літаратуры і культуры, а таксама рэгіянальная значнасць. Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі Віцебскага аблвыканкама ўпершыню была ўручана ў 2013 годзе (па выніках 2012-га).

БЕЛТА.

Версия для печати