Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Урад 23 мая правядзе выязное пасяджэнне па развіцці Аршанскага раёна

10.05.2017 Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 23 мая ўрад правядзе выязное пасяджэнне па праблемах развіцця Аршанскага раёна, паведамілі ў прэс-службе ўрада. 

Дата пасяджэння агучана прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым у час рабочай нарады па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства. Паводле слоў кіраўніка ўрада, будуць дэталёва разгледжаны праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. "Асаблівая ўвага будзе ўдзелена перспектывам развіцця населеных пунктаў раёна. Разгледзім пытанні развіцця вытворчага сектара, прыцягнення інвестыцый, будаўніцтва жылля, транспартнай інфраструктуры, занятасці насельніцтва, у тым ліку пілотны праект па рэалізацыі рашэнняў, якія далі б адчувальны рэзультат для рэгіёна", - адзначыў Андрэй Кабякоў. 

Прэм'ер-міністр нагадаў, што напярэдадні выязнога пасяджэння Савета Міністраў вядзецца актыўная работа членамі ўрада, якія дэталёва, з выездам на месцы, аналізуюць існуючыя праблемы раёна, вывучаюць усе ключавыя пытанні, а таксама перспектывы развіцця. "Усе напрацаваныя прапановы павінны быць аргументаваны, мець сістэмны характар і пакладзены ў аснову праекта па перазапуску эканомікі рэгіёна", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

БЕЛТА.
Версия для печати