Приемная исполкома
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
1

Спорт і турызм

Сайт упраўленя спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама


Віцебская вобласць знаходзіцца на поўначы Беларусі, у самым цэнтры Еўропы. Плошча тэрыторыі - 40 тыс. км.кв.

Улічваючы сваё геаграфічнае становішча, Віцебшчына мае развітае аўтамабільную і чыгуначную сетку са многімі краінамі. На яе тэрыторыі размешчаны транспартныя артэрыі, якія злучаюць найболеш буйныя і развітыя эканамічныя рэгіёны Расіі з Еўропай. Па тэрыторыі вобласці праходзяць два еўрапейскіх транспартных калідоры: Крытскі № 2 (Берлін –Варшава – Мінск – Масква), якія злучае Германію, Польшчу, Беларусь і Расію. Крытскі № 9 (Хельсінкі – Санкт-Пецярбург –Кіеў – Кішынёў – Бухарэст), які злучае Фінляндыю, Літву, Расію, Беларусь, Украіну, Малдову, Румынію, Балгарыю і Грэцыю.

Абласным цэнтрам з'яўляецца старажытны беларускі горад Віцебск. З яшчэ старажытнейшым горадам Полацкам, першае згадванне пра які ў летапісах датуецца 862 год н.э., звязана нараджэнне беларускай дзяржаўнасці, культуры і духоўнасці. Старажытныя гарады Орша, Браслаў, Паставы, Глыбокае і інш. таксама добра вядомыя як  буйныя гандлёвыя цэнтры.

Віцебская вобласць валодае значным патэнцыялам для развіцця турызму. Перадусім, пазнавальнага, экалагічнага, аздараўленчага, сельскага, паломніцкага, транзітнага. Назапашанае стагоддзямі культурна-гістарычная спадчына выклікае міжнародную цікавасць, а  экалагічныя сістэмы і прыродныя ландшафты, якія размешчаны на тэрыторыі рэгіёна, ўнікальныя.


Культурна-пазнавальны турызм

У Віцебскай вобласці больш 3 тысяч помнікаў археалогіі, архітэктуры, гісторыі, мастацтва і культуры, каля 1000 занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Гэта старажытныя гарадзішчы і курганы, старыя сядзібы, велічныя храмы, архітэктурныя забудовы старажытных гарадоў Віцебска, Полацка, Пастаў, Глыбокага.

Паломніцкі турызм

Віцебская вобласць з'яўляецца асаблівым духоўна-культурным рэгіёнам, які геаграфічна і гістарычна знаходзіцца на зліцці культур Заходняй і Усходняй Еўропы. Тут пераплятаюцца традыцыі і мірна ўжываюцца розныя нацыянальнасці і рэлігійныя канфесіі. Кожная з канфесій стварала духоўную спадчыну і храмы, многія з якіх з'яўляюцца шэдэўрамікультавай архітэктуры і ўваходзяць у залаты фонд культуры народа. Тут дзіўныя храмы, цэрквы і касцёлы. Іх налічваецца амаль 400, з якіх 100 – помнікі гісторыка-культурнай спадчыны. У маленькіх вёсачках і ў вялікіх гарадах, драўляныя і каменныя, невялікія ўтульныя і велічныя, урачыстыя – архітэктурныя шэдэўры.Віцебшчына ганарыцца сваёй духоўна-гістарычнай спадчынай. Яна стала сапраўднай мекай для турыстаў. Сёння асабліва папулярныя паломніцкія і пазнавальныя экскурсіі.


Аздараўленчы турызм

Перавага нашых санаторыяў над аналагічнымі ў іншых краінах – гэтыя добрыя суадносіны кошту і якасці, сучасная медыцынская база і высокакваліфікаваныя спецыялісты. Тут прадстащлены самы шырокі спектр паслуг па лячэнні і аздараўленні органаў дыхання, стрававання, захворванняў нярвовай сістэмы і апорна-рухальнага апарата, гінекалогіі і ўралогіі. Удадатак да аздараўленчых, прапануюцца паслугі стаматалогіі, касметалогіі і СПА–працэдуры.

Здраўніцы Віцебшчыны размешчаны ў экалагічна чыстых зонах, у асяроддзі  лясоў, на берагах грэк і  азёр. Сама прырода з'яўляецца гаючым фактарам для арганізма чалавека. Умерана-кантынентальны клімат Віцебскай вобласці з мяккай і вільготнай зімой і цёплым летам, спрыяе адпачынку іаздараўленню круглы год.

Аграэкатурызм

Аграэкатурызм – адзін з самых папулярных кірункаў турызму ў нашай краіне. Агратурыстычны бізнес у Беларусі атрымаў значную дзяржаўную падтрымку. У Віцебскай вобласці больш 600 сядзібаў гасцінна прымаюць турыстаў з розных краін.

Экалагічны турызм

Па харастве і багацці запаведных месцаў прырода Віцебшчыны ўнікальная. 

Дзяржаўны прыродна-запаведны фонд Віцебскай вобласці ўключае больш 300 аб'ектаў, 200 помнікаў прыроды, 88 заказнікаў, 2 нацыянальных паркі і адзіны ў Беларусі Бярэзінскі біясферны запаведнік.


Віцебскі рэгіён штогод наведваюць тысячы гасцей і турыстаў. На тэрыторыі вобласці налічваецца каля 100 гасцініц і гасцінічных комплексаў. У Оршы, Полацку, Віцебску пабудаваны сучасныя камфартабельныя гасцініцы і гатэлі, якія прапануюць паслугі для ўсіх катэгорый турыстаў. Камфартабельныя нумары і апартаменты, рэстараны, аўтастаянкі. А таксама хостэлы, матэлі, кемпінгі, турыстычныя і кемперныя стаянкі. У вобласці вядзецца актыўная праца па развіцці кемпінгаў і караванінгу. У  турыстаў ёсць выдатная магчымасць спыніцца ва ўласным доме на колах і атрымаць комплекс патрэбных  паслуг.