Прыёмная выканкама
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Транспарт і сувязь

Па геаграфічнаму становішчу Віцебская вобласць знаходзіцца на скрыжаванні важных транспартных маршрутаў. Паслугі па перавозцы ажыццяўляюць аўтамабільным, чыгуначным і паветраным транспартам.

Маршрутная сетка ўключае больш за 700 аўтобусных, 47 чыгуначных, 17 трамвайна-тралейбусных і 2 паветраных маршрутаў. Дзесяць рэспубліканскіх дарог выходзяць на знешнія межы Рэспублікі Беларусь і забяспечваюць як унутраныя транспартныя аўтаперавозкі, так з Расійскай Федэрацыяй і краінамі Балтыі.

Працягласць аўтамабільных дарог агульнага карыстання складае больш за 16700 км. Па наяўнасці дарог з цвёрдым пакрыццём на 1000 чалавек вобласць займае першае месца ў рэспубліцы. Мясцовымі дарогамі забяспечана транспартная сувязь з больш чым 6500 сельскімі населенымі пунктамі. Усе раённыя цэнтры і цэнтральныя сядзібы калгасаў, саўгасаў і сельскіх Саветаў звязаны дарогамі з цвёрдым пакрыццём.

Эксплуатацыйная даўжыня шляхоў Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі 838 км. Асноўны напрамак грузапатоку - усход - захад на лініі Завольша-Віцебск-Полацк-Бігосава.

У сувязі з хуткім развіццём Віцебска, ростам жыллёвага будаўніцтва ў 1978 годзе аэрапорт вынесены за 10 км ад горада. У 1996 годзе яму прысвоены статус міжнароднага. Цяпер ён можа прымаць Ту-154, Іл-76. Пасля выканання тэхнічных работ аэрапорт будзе падрыхтаваны да прыёму шырокафюзеляжных паветраных судоў Ан-124 Руслан і Іл-86 з невялікімі абмежаваннямі.

Аэрапорт мае прапускную здольнасць да 150 пасажыраў у гадзіну, залу VIP і ўсе неабходныя структуры для пасажыраў, багажу, грузаў. Рэгулярныя рэйсы ў Мінск і Калінінград выконваюцца ў вяснова-летні перыяд.