Прыёмная выканкама
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
1
Главная > Беларуская версія > Эканоміка > Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

Аб'ектыўным фактарам развіцця экспартнага патэнцыялу вобласці з'яўляецца выгаднасць геаграфічнага становішча, якая адкрывае магчымасці ўстойлівага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перш за ўсё з рэгіёнамі Расіі і краінамі Балтыі.

Наяўнасць развітой інфраструктуры газаправоднага і нафтаправоднага транспарту, перасячэнне на тэрыторыі вобласці буйных еўрапейскіх транспартных калідораў, магчымасць развіцця комплекснага абслугоўвання пасажыра- і грузапатокаў у аўтамабільных, чыгуначных і авіяцыйных зносінах прыцягваюць інвестараў.

Названыя фактары, а таксама багаты прыродна-рэсурсны патэнцыял вобласці, пазітыўна ўплываюць на працэс стварэння новых экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей і, у канчатковым выніку, на развіццё экспарту тавараў і паслуг.

Стратэгічнае значэнне мае нарошчванне экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў харчовай індустрыі, сельскагаспадарчай перапрацоўкі, льноперапрацоўкі, тэрытарыяльна прывязаных да пастаўшчыкоў сыравіны.

Па выніках 2015 года знешнегандлёвы абарот вобласці склаў $5 млрд. Экспарт тавараў склаў $1,8 млрд.