У Віцебску выпусцілі самы высокі гідрапад'ёмнік ва Усходняй Еўропе
15.06.2018
Машынабудаўнічая кампанія "Віцебскія
пад'ёмнікі" выпусціла доследны ўзор самага высокага гідрапад'ёмніка ў
краінах Усходняй Еўропы - ВІПО-56-01. Яго вышыня - 56 м, вылет стралы - каля 30
м. Аналагаў не вырабляюць ні ў Расіі, ні ў СНД. Пакуль машыны такой вышыні
можна купіць толькі ў Заходняй Еўропе. Такая тэхніка можа абслугоўваць дамы да
25 паверхаў, выкарыстоўвацца МНС на высокіх аб'ектах.