Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Телефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Фото
Анонсы
Главная > Новости

Турыстычна-аздараўленчы комплекс “Браслаўскія азёры” папоўніўся вяровачным гарадком

12.01.2017  У сасновым бары на беразе возера Дрывяты турыстычна-аздараўленчы комплекс “Браслаўскія азёры” адкрыў напярэдадні Новага года вяровачны гарадок.  Дарагі рыштунак быў закуплены  ў Італіі.  Разлічаны ён на тры ўзроставыя группы: дзяцей, падлеткаў і дарослых і, зыходзячы з гэтага,  мае свае асаблівасці па  фізічнай нагрузцы.  Спецыялісты за кароткі тэрмін  зманціравалі яго і здалі ў эксплуатацыю.  Першымі  карыстальнікамі сталі дзеці бацькоў, якія працуюць у РУП “Белтэлекам” — прафсаюз  сувязістаў   зрабіў ім такі падарунак.


Дзеці з задавальненнем бавілі час на прыродзе, дыхалі свежым паветрам і спрабавалі свае сілы  на розных прыстасаваннях. А потым пілі чай, разгадвалі загадкі і красворды, радаваліся салодкім падарункам.

Тамара Пашкевіч, «Витебские вести».

Теги : Браслав, туризм Версия для печати
Новости