Дажынкі - 2018
Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Телефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Віцебскі край у Год малой радзімы

14.09.2018

13 верасня 2018 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя трэцяга тома краязнаўчага зборніка “Віцебскі край”, які выдаецца Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.Леніна па выніках міжнародных краязнаўчых канферэнцый.

Упершыню зборнік убачыў свет ў 2016 годзе. Усе тамы выдання выкананы ў адным стылі і сталі своеасаблівым краязнаўчым брэндам бібліятэкі, які не сорамна паставіць на паліцу. Акрамя таго ўсе тамы зборніка ў мэтах папулярызацыі краязнаўства размешчаны на сайце бібліятэкі.

У прэзентацыі зборніка прынялі удзел супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.Леніна, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, ВДУ імя П.М. Машэрава, вядомыя краязнаўцы.

Традыцыя выдання “Віцебскага краю” будзе працягнутая. Ужо ў лістападзе гэтага года ў бібліятэцы адбудзецца чарговая міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Віцебскай вобласці.


Версия для печати