Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Поздравления

Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Грэбнеў павіншаваў рэдакцыю газеты ”Віцьбічы“ з 25-годдзем

25.05.2016

Паважаныя сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 25-годдзя газеты!

За чвэрць стагоддзя пройдзены этап станаўлення, значны перыяд у развіцці газеты, якая вырасла ў аўтарытэтнае выданне на інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь і Віцебскай вобласці. Творчыя праекты і журналісты шмат разоў станавіліся пераможцамі ў рэспубліканскіх і абласных конкурсах сярод сродкаў масавай інфармацыі. Газета заваявала сапраўдную любоў і прызнанне шырокага кола чытачоў.

Камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства ”Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет ”Віцьбічы“ і ”Вечерний Витебск“ заўсёды вылучае актуальная сацыяльна-эканамічная тэматыка, публіцыстычны падыход да асвятлення дзяржаўнай палітыкі, з’яў жыцця і грамадства, паважлівае стаўленне да чалавека, імкненне прыйсці яму на дапамогу.     

У калектыве рэдакцыі нараджаюцца і рэалізуюцца смелыя творчыя ідэі, рэпарцёры газеты з гонарам нясуць высокае званне журналіста, застаюцца вернымі свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку. Газета вызначаецца пастаянным удасканаленнем зместу, трывалай зваротнай сувяззю з чытацкай аўдыторыяй, развівае сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў журналісцкай рабоце. 

Жадаем супрацоўнікам рэдакцыі і надалей крочыць у авангардзе часу, новых аўтарскіх знаходак,  трывалага накладу, плённай працы на журналісцкай ніве. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця, натхнення ў творчасці!

З павагай,                                              

Генадзь Грэбнеў,
першы намеснік
старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. 

Версия для печати