Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Поздравления

Старшыня Віцебскага аблвыканкама павіншаваў хрысціян Віцебшчыны, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

23.12.2016

           ХрысціянамВіцебшчыны,

                                            якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

 

Дарагія жыхары вобласці!


Шчыра віншую Вас са святам Божага Нараджэння!

Маральныя і духоўныя каштоўнасці, абвешчаныя свету Евангеллем, з’яўляюцца апорай для ўсіх хрысціян, крыніцай жыцця. У гэтыя святочныя дні мы зноў звяртаемся  да ідэалаў міру, згоды і гуманізму.

З Нараджэннем Хрыста звязаны пачатак новага жыцця, адвечнае памкненне чалавека да шчасця і дабрачыннасці, міласэрнасці і любові. Свята мы па традыцыі сустракаем у сем’ях, ва ўтульным доме, дзе пануе атмасфера радасці яднання бацькоў і дзяцей, старэйшага і малодшага пакаленняў.

Мы будуем планы на будучыню, умацоўваем свае сэрцы ў любові да блізкіх і родных людзей, даем прыклад узаемапаразумення і спагады.

Няхай святло Каляднай зоркі прыходзіць у вашы сем’і, дапамагае берагчы адзін аднаго, а наш родны Прыдзвінскі край квітнее ў дабрабыце, будзе больш багатым і стабільным.      

Жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, радасці, ашчадна захоўваць традыцыі нашых старэйшых пакаленняў, поспехаў у справах!

З павагай,

Мікалай Шарснёў,
старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Версия для печати