Дажынкі - 2018
Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Телефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Поздравления

Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва са святам Вялікадня

30.03.2018

 

Хрысціянам, якія святкуюць Вялікдзень
1 красавіка 2018 г.

 Дарагія жыхары Віцебскай вобласці! 

Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня!

Традыцыі гэтай урачыстасці ідуць з глыбіні стагоддзяў, сімвалізуючы трыумф  жыцця і любові.

Вялікдзень раскрывае сапраўдныя вытокі хрысціянства. Людзі чэрпаюць у ім сілы, знаходзяць спагаду і надзею. Святочныя дні скіроўваюць нас берагчы мір і згоду на роднай зямлі, быць міласэрднымі, клапаціцца пра маючых патрэбу ў дапамозе, працягнуць руку паяднання тым, з кім раней згубілі паразуменне.

 Як светлыя праменні вясенняга сонца саграваюць усё жывое, няхай Уваскрэсенне Хрыста спадарожнічае кожнаму з вас ў справе духоўнага ўдасканалення, абнаўляе жыццё ў імя высакародных памкненняў.

Шчыра жадаю, каб у вашых сем’ях, дамах заўсёды панавалі любоў, дабрабыт і ўзаемаразуменне, а ў душах — велікодная радасць і спакой!

З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

Версия для печати