Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Телефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Видео

Гатоўнасць да «Славянскага базару» праверыў намеснік прэм'ер-міністра (05.07.2017)

06.07.2017
Да 10-га ліпеня Віцебск павінен цалкам быць гатовы да прыёму 26 фестывалю «Славянскі базар». Такую задачу паставіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі і старшыня арганізацыйнага камітэта па правядзенні форуму Васіль Жарко. Для гарадскіх і абласных службаў фестываль – сваеасаблівы экзамен на трываласць. Горад чакае тысячы гасцей, а таму нават невялікая недаробка можа стаць лыжкай дзёгцю ў бочцы мёду. Асноўная ўвага арганізатараў форуму – удзельнікам і гасцям. Іх чакаецца каля 5 тысяч з 38 краін свету. Размесцяцца яны ў 12 гасцініцах і гатэлях фестывальнай сталіцы. Акрамя асноўных аб'ектаў харчавання, у кругласутачным рэжыме будуць працаваць вулічныя кафэ. Працягласць гандлёвых радоў на вуліцах Віцебска —каля 10-ці кіламетраў. Працягнецца і рэжым работы грамадскага транспарту. Яго рэжым будзе адкарэкціраваны з улікам начных канцэртаў. Зараз апошнія падрыхтоўчыя работы вядуцца ў раёне летняга амфітэатра. Першых гасцей фестываль мастацтваў прыме ўжо на гэтым тыдні. Афіцыйнае адкрыццё форуму адбудзецца 13 ліпеня. Усяго запланавана каля 130 мерапрыемстваў. Асноўныя з іх будуць трансліравацца ў эфіры каналаў Беларусь1, Беларусь3, Беларусь 24.
Анонсы
Актуально
20.06.2018 Коллективы из 12 стран приедут на фестиваль "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне" (+ программа) Мероприятия фестиваля пройдут на 16 площадках в Дубровно и агрогородках района. 
15.06.2018 Как Витебск отметит День города (+ программа) Витебску исполняется 1044 года. На протяжении двух дней – 23 и 24 июня – витебчане будут праздновать день рождения родного города.
Все новости