Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

На "Славянскім базары ў Віцебску" правядуць танцавальны батл

29. 05. 2019

На ХХVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе вялікая танцавальная падзея Dream Dance Fest, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"У міжнароднай танцавальнай бітве 14 ліпеня сыдуцца прадстаўнікі розных харэаграфічных напрамкаў з розных краін. Я ўпэўнены, што мерапрыемства такога ўзроўню стане значнай падзеяй для многіх танцораў", - сказаў аўтар і каардынатар праекта DDF Аляксандр Лаўрыновіч. У праграму танцавальнага фэсту ўвойдуць конкурсныя прагляды і майстар-класы, сустрэчы з вядомымі харэографамі і танцавальныя батлы, а таксама маштабны турнір па Just Dance. Запрашэнні атрымалі калектывы і знакамітыя дзеячы мастацтваў з Беларусі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Узбекістана. "Славянскі базар" набірае абароты. У сетцы мерапрыемстваў з'явіўся яшчэ адзін дастойны праект - Міжнародная танцавальная падзея Dream Dance Fest, якая аб'яднае танцораў розных напрамкаў і дапаможа набыць неацэнны вопыт і, што немалаважна, сяброў. Асабліва радуе, што ў бягучым годзе "Славянскі базар" не толькі спявае, але яшчэ і танцуе", - падкрэсліў дырэктар фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 10 чэрвеня на сайце www.festivali.by/DDF. "Колькасць удзельнікаў абмежавана, таму паспяшайцеся атрымаць свой білет у вялікі танцавальны праект "Славянскага базару ў Віцебску". Дарэчы, усе танцоры змогуць не толькі паўдзельнічаць у конкурсе і праявіць сябе з прафесійнага боку, але і пабываць у эпіцэнтры святочнай сталіцы фестывалю - у Віцебску", - сказаў Аляксандр Лаўрыновіч.

БЕЛТА.

Версия для печати
Усе навіны